Павал Абрамовіч (paval_abramovi4) wrote,
Павал Абрамовіч
paval_abramovi4

Літаратура і аскепкі

Сёньня назавуць імя Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры. Ці станецца гэта падзеяй?

У мінулым годзе я моцна і са смакам крытыкаваў швэдзкіх аксакалаў-сацыялістаў з Нобелеўскага камітэту, якія цалкам ігнаруюць сусьветны літаратурны працэс і ў сваім выбары галоўнага пісьменьніка году кіруюцца чым заўгодна, але толькі не тэстамэнтам Альфрэда Нобеля. А ў гэтым важкім дакуменце, дарэчы, чорным па беламу сказана: “... чацьвёртая прэмія адыходзіць таму, хто створыць найвыдатны літаратурны твор ідэалістычнага кірунку”. Канешне, можна зразумець песімізм Апалона Грыгор’ева, які ў артыкуле “Рэалізм і ідэалізм у нашай літаратуры” (1861) даводзіў, што са смерцьцю Байрана, Пушкіна, Лермантава, Міцкевіча ідэалізм у мастацтве скончыўся — расейскі паэт і крытык стаўся сьведкай, як спачатку цішком, а потым голасна і нават нахабна рэалізм пачаў заяўляць аб сваіх правох у літаратуры ва ўмовах, калі “мноства прыўкрасных рэчаў у літаратуры сталіся раскіданымі аскепкамі мармуру без галавы, адзінства і цэльнасьці”.

Аднак тая шалёная рэвалюцыя супраць ідэяў не парушыла непапраўна баланс у літаратуры, праўда жыцьця не забіла красу. Больш за тое, сёньня — у часы літаратурна-мастацкай талерантнасьці і сінкрэтызму — мы можам назіраць, як рэалізм мякка і негвалтоўна выкарыстоўваецца ў мэтах ідэалізму. Так, у новай трохтомнай кнізе японскага пісьменьніка Харукі Муракамі “1Q84” сустрэча і каханьне галоўных герояў сталіся магчымымі ў паралельнай рэчаіснасьці. Менавіта там жыцьцё пачынае рухацца, мінулае набрыняе зьместам, а Маленькі Народ ператвараецца з пэрсанажаў чужых кніг у дзейсных істот. Самім ладам і рытмам свайго пісьменьніцкага стылю — мінімалістычным, будзённа-манатонным — Муракамі творыць магію, і пакрысе робяцца бачнымі адваротны бок Поўні і таемныя магчымасьці глыбокіх пачуцьцяў, якія ціха растуць у самотных сэрцах. Рэчаіснасьць — гэта тое, што знутры, кажа Муракамі, і сапраўдны ідэал — гарманічнае жыцьцё, то бок пасьлядоўнасьць асэнсаваных словаў, якія складаюцца ў сказы і ўтвараюць бездаганны цэласны тэкст.

Магчыма, уганараваўшы ў гэтым годзе Харукі Муракамі, Нобелеўскі камітэт спраўна б выканаў волю Нобеля і ўадначас засьведчыў, што аніякіх параскіданых аскепкаў няма — ёсьць мармуровая статуя ў садзе літаратуры, якой сёньня нішто не пагражае.
Tags: Замежжа, Мой выбар, Прэміі, Пункціры
Subscribe

  • "Семь"

    Фильм "Семь" (1995) до сих пор восхищает меня своей книжностью, спокойной библейской "зрячестью". 1. — Эти убийства…

  • Как построить процветающую страну?

    Мой новый материал для BEL.BIZ. В марте этого года глава белорусского государства — «в поисках новых рынков сбыта на дальней…

  • Гэта мая парфума!

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment